Аляксандр Лукашэнка паедзе ў Лівію "з канкрэтнымі вынікамі"
Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне Муамара Кадафі зноў наведаць Лівію. Пры гэтым кіраўнік Беларусі паабяцаў прыехаць "з канкрэтнымі вынікамі". Нагадаем, у панядзелак у Мінску прайшлі перамовы Лукашэнкі і Кадафі, падчас якіх быў падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў. "Мы зробім усё, каб вы ганарыліся нашымі адносінамі", - сказаў кіраўнік Беларусі лівійскаму лідэру падчас перамоваў. Ён падзякаваў Кадафі за пастаянную падтрымку на міжнароднай арэне.
Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў Лівію з афіцыйным візітам у 2000 годзе, нагадвае БелаПАН.
Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў Лівію з афіцыйным візітам у 2000 годзе, нагадвае БелаПАН.