Аляксандр Лукашэнка паслаў ліст будучым пакаленням беларусаў
Капсулу з пасланнем будучым пакаленням беларусаў заклаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў падмурак будучага будаўніцтва Мінскай студэнцкай вёскі. Праўда, гэты дакумент напісаны не ад яго імя, а імя жыхароў беларускай сталіцы.
У пасланні, у прыватнасці, гаворыцца: "Лёс не паслаў Беларусі вялізных прыродных багаццяў, але затое ён падараваў нам дзесяткі, сотні тысяч бясконца таленавітых людзей. І кожнае пакаленне гэты дар мусіць захоўваць і памнажаць".
Таксама ў гэтым лісце змешчана спадзяванне, што нашыя нашчадкі "будуць жыць годна, шчасліва, і што Беларусь будзе такой краінай, якой можа ганарыцца кожны яе грамадзянін".
Інтэрфакс