Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі з Раством
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са святам Раства Хрыстова. “Гэтае вялікае свята аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні, народы ў
імкненні да духоўнага ператварэння і абнаўлення, у жаданні дзяліцца
адзін з адным цяплом, - гаворыцца ў віншаванні. – Раство для мільёнаў
людзей служыць верным сімвалам чысціні, шчырасці, чалавечнасці і
міласэрнасці. У цудоўныя дні Раства нашыя сэрцы напаўняе вера, надзея і
суперажыванне, якія натхняюць на добрыя справы, аказанне дапамогі ўсім,
хто ў ёй мае патрэбу”.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам сілаў, каб ажыццявіць у новым годзе запаветныя жаданні і планы.
БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам сілаў, каб ажыццявіць у новым годзе запаветныя жаданні і планы.
БЕЛТА