Аляксандр Лукашэнка ў Купалаўскім тэатры (фота, відэа)

Нагадаем, што рэканструкцыя Купалаўскага тэатра працягвалася больш за два гады. Згодна з задумай аўтараў праекта, будынак наблізіўся да свайго першапачатковага выгляду.

"Вельмі прыемна падзяліць з вамі радасць наваселля ў абноўленым будынку тэатра. Ваш калектыў па праву заслужыў высокае званне першага нацыянальнага тэатра Беларусі. Ён з'яўляецца сапраўднай каштоўнасцю нашай краіны, пакарае нашы сэрцы народным духам, прафесійным майстэрствам. Імёны зорак купалаўскай сцэны ўпрыгожваюць мастацкі летапіс Айчыны... Няхай абноўлены і абсталяваны з улікам сусветных сцэнічных стандартаў будынак стане для купалаўскай сям'і утульным домам, дапаможа ўвасобіць самыя смелыя планы", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ж кіраўнік дзяржавы даручыў міністру культуры Барысу Святлову ўнесці прапановы пра вывад тэатра на самафінансаванне.

Лукашэнка: Купалаўскі тэатр трэба адправіць у свабоднае плаванне

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі