Аляксандр Лукашэнка ўхваліў змены ў пагадненне з Расіяй аб пастаўках газу
Аб'ёмы паставак і транзіту ў 2020-м захаваліся на ўзроўні 2019 года / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб адабрэнні праекта пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб пастаўках газу. Дакумент апублікаваны ў суботу, 25 студзеня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гаворка ідзе аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, якія размешчаны на тэрыторыі Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду арганізаваць перамовы па праекце пратакола, дазволіўшы ўнесці ў яго пры неабходнасці змены, якія не маюць прынцыповага характару.
Сёння ўказ ўступіў у законную сілу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.