Аляксандр Лукашэнка ўсё ж паедзе да Дзмітрыя Мядзведзева
25 кастрычніка ў Маскве мусіць адбыцца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, інфармуе БЕЛТА. Нагадаем, сёння пра запланаваную сустрэчу напісала расійская
"Независимая газета", якая спасылалася на свае крыніцы ў адміністрацыі расійскага прэзідэнта, але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не
было.
БЕЛТА адзначае, што на заўтрашняй сустрэчы будзе абмеркаванае "шырокае кола актуальных пытанняў беларуска-расійскіх дачыненняў, уключна з эканамічнай і знешнеэканамічнай тэматыкай".
БЕЛТА адзначае, што на заўтрашняй сустрэчы будзе абмеркаванае "шырокае кола актуальных пытанняў беларуска-расійскіх дачыненняў, уключна з эканамічнай і знешнеэканамічнай тэматыкай".