Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Ерэване
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Арменіі. Падрабязнасці візіту не паведамляюцца. Нагадаем, 20—21 жніўня ў Ерэване пройдзе нефармальны саміт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Чакаецца, што прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Ўзбекістана абмяркуюць сітуацыю ў Кыргызскай Рэспубліцы і калектыўныя меры АДКБ па стабілізацыі становішча ў гэтай краіне. Таксама будуць абмяркоўвацца прапановы пра ўдасканаленне сістэмы антыкрызіснага рэагавання ў фармаце АДКБ.