Аляксандр Мілінкевіч асудзіў тэракт, які адбыўся ў Мінску

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр аргкамітэта руху "За Свабоду", заклікаў праваахоўныя органы "правесці ўсебаковае аб'ектыўнае і галоснае расследаванне" абставінаў начнога выбуху ў Мінску.  Ён назваў гэтае здарэнне "недапушчальным для Беларусі". Палітык падкрэслівае, што "любыя гвалтоўныя дзеянні, якія ставяць пад пагрозу жыццё і здароўе мірных людзей, непрымальныя і падлягаюць асуджэнню".

Мілінкевіч выказаў спачуванне ўсім пацярпелым ад выбуху, пажадаў ім "найхутчэйшага выздараўлення і псіхалагічнага аднаўлення".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі