Аляксандр Мілінкевіч: Трэба аб’яднаць высілкі для вызвалення Казуліна
Лідэр аргкамітэта па стварэнні руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступіў са зваротам з нагоды далейшага ўтрымання за кратамі Аляксандра Казуліна:
“Несправядлівае і незаконнае ўтрыманне Аляксандра Казуліна за кратамі – гэта выклік прынцыпам маралі і гуманнасці.
Аляксандр Казулін павінен быць апраўданы і безагаворкава вызвалены.
Заклікаю грамадзянаў Беларусі і міжнародную супольнасць аб'яднаць свой пратэст супраць далейшага ўтрымання вязня сумлення Аляксандра Казуліна ў турме і выкарыстаць усе магчымыя сродкі для таго, каб ён неадкладна выйшаў на свабоду і змог правесці ў апошні шлях сваю жонку”.