Аляксандр Тамковіч: “У іх была добрая магчымасць захаваць твар”
51 мільён рублёў вырашыў спагнаць з выдавецтва “Час навінаў” (яно выдае газету “Новы час”) і журналіста Аляксандра Тамковіча Першамайскі суд сталіцы, які разглядаў пазоў сенатара і пісьменніка Мікалая Чаргінца. Вось што кажа пра судовае рашэнне юрыст Андрэй Бастунец:
“Суд прызнаў неадпавядаючымі рэчаіснасці ўсе тыя звесткі з публікацыі, якія былі пералічаныя ў зыску Чаргінца. І нават тую фразу наконт пахавання Быкава, якая ў працэсе наогул не разглядалася. І вынес рашэнне спагнаць з рэдакцыі газеты “Новы час” 50 мільёнаў рублёў, з аўтара артыкула Тамковіча 1 мільён і пакрыць судовыя выдаткі”.
Нагадаем, генерал Чаргінец палічыў сябе абражаным артыкулам Тамковіча, які з’явіўся на старонках газеты “Новы час”. Спачатку ён збіраўся спагнаць з выдавецтва і журналіста 500 і 100 мільёнаў рублёў адпаведна, пасля – 50 і 5 мільёнаў.
Вось як пракаментаваў Еўрарадыё прысуд Аляксандр Тамковіч:
“Мы будзем абскарджваць ва ўстаноўленым парадку. У іх была добрая магчымасць захаваць твар… Справа нават не ў ва мне канкрэтна, а ў рэдакцыі. 50 мільёнаў – гэта вельмі шмат”.
Галоўны рэдактар газеты “Новы час” Аляксей Кароль пакуль не можа сказаць, ці стануць гэтыя 50 мільёнаў смяротным прысудам для выдання. Ён гаворыць, што мае мала спадзяванняў на тое, што прысуд будзе адменены ў судзе другой інстанцыі. Аднак спадзяецца, што будзе зніжана сума.
“Сама сума сведчыць якраз аб палітычнай падаплёцы і галоўнай матывацыі гэтае справы, нацэленай менавіта на тое, каб выданне перастала выходзіць, даведзенае да банкруцтва”, кажа ён.