Аляксандр Васілеўскі выпушчаны з-пад варты ў статусе падазраванага

Аляксандр Васілеўскі сёння пакінуў Ізалятар часовага ўтрымання ГУЎС Мінгарвыканкама, дзе двое сутак утрымліваўся як падазраваны па справе аб беспарадках. Ён папярэджаны аб неабходнасці з'яўляцца па выкліках следства.  Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", Васілеўскі быў затрыманы 12 студзеня. Да яго дадому прыйшлі следчыя Цэнтральнага РУЎС Мінска і прад’явілі пастанову аб затрыманні ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Раней малады чалавек адбыў 15-суткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі