Аляксандра Глеба чакае англійская "Астон Віла"?

Іспанскія клубы "Рэал" і "Барселона" зацікавіліся паўабаронцам англійскай "Астон Вілы" Эшлі Янгу, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на выданне Daily Mail.
Каталонскі клуб, нібыта, гатовы заплаціць за 24-гадовага хаўбека 22 млн фунтаў стэрлінгаў. Таксама не выключаны варыянт, пры якім Янг можа перайсці ў "Барселону" ў абмен на беларуса Аляксандра Глеба (нагадаем, у цяперашнім сезоне ён на правах арэнды выступае за нямецкі "Штутгарт"), з даплатай з боку каталонскага клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі