Аляксандра Глеба могуць прадаць клубу “Тотэнхем”
Паўабаронца іспанскага футбольнага клуба “Барселона” Аляксандр Глеб заявіў, што можа перайсці ў “Тотэнхем”, паведамляе РИА Новости. Зацікаўленыя ў гульцы зборнай Беларусі і іншыя клубы — “Фулхэм”, “Манчэстэр Сіці” і “Астон Віла”. Але ж афіцыйныя прапановы “Барселоне” зрабілі на дадзены момант толькі “Тотэнхем” і “Севілья”. Кантракт з “Барселонай” у Глеба яшчэ на два гады. Пакуль дакладна не вядома, ці захочуць каталонцы прадаць беларускага футбаліста іншаму клубу.