Аляксей Кароль: “Здзвіжкоў спакойны і ўпэўнены ў сабе”

Закрыты судовы працэс па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова працягнецца ў панядзелак, пачатак а 10-й гадзіне. Нагадаем, ён абвінавачваецца ў “распальванні рэлігійнай варажнечы”.  У 2006 годзе ў газеце “Згода”, якую Здзвіжкоў падпісаў да друку, былі перадрукаваныя скандальныя карыкатуры на прарока Мухамеда.

Пасля гэтага была распачатая крымінальная справа, але Здзвіжкоў з’ехаў за мяжу і быў затрыманы толькі ў лістападзе мінулага года. Другі месяц ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Пра тое, як выглядае цяпер Аляксандр Здзвіжкоў, Еўрарадыё распавёў былы галоўны рэдактар "Згоды" Аляксей Кароль, які ў судзе быў дапытаны ў якасці сведкі:

“Выглядае так, як і выглядаў раней. Спакойны і ўпэўнены ў сабе. Знешні выгляд амаль што не змяніўся. Барада толькі большая стала”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі