Аляксей Шадзько заплаціў за кватэру і даў акустычны канцэрт у Мінску

Акцёр і музыка Аляксей Шадзько даў душэўны канцэрт у малой зале "Казы" падчас свайго кароткачасовага наведвання роднага Мінску
Некалі вядучы акцёр мінскага тэатра імя Горкага, а зараз акцёр МХАТА імя Горкага, да таго ж вядомы музыка Аляксей Шадзько наведаў Мінск з акустычным канцэртам. Дапамагалі яму на сцэне сябры ды калегі Ўладзімір Ткачэнка і Ігар Ляўчук.

Аляксей даў інтэрв'ю тэлеканалу БТ і Еўрарадыё, і паведаміў пра сваё новае маскоўскае жыццё:

Аляксей Шадзько: “Мы жывем там у цэнтры, на Садовым Кальцы. Да тэатра, да Цвярскога бульвара,  мне 15 хвілін хады. Вядома, у мяне з’явіліся там сябры і карысныя знаёмыя. Там гэта вельмі хутка”.



Аляксей Шадзько і Ўладзімір Ткачэнка






Падчас канцэрта прагучалі хіты і цалкам новыя кампазіцыі. Шадзько быў абкладзены паперамі з тэкстамі песень і скардзіўся на страшэнную занятасць у Маскве, з-за якой даводзіцца забываць тэксты ўласных песень.



Не абыйшлося без цыдулак, на якіх прыхільнікі музыкі пыталіся, навошта той з'ехаў, і прасілі выканаць любімую песню. Шадзько шмат жартаваў і ўпікаў на свой "гаварлівы" стан: учора добра выпіў!

Аляксей Шадзько:
“Я прыехаў не канцэрты даваць. Я прыехаў на тры дні адведаць маму і бабулю, якія тут жывуць, зрабіць страхоўкі, заплаціць за кватэру, сустрэцца з сябрамі, напіцца. Там проста няма калі гэта рабіць, нельга сабе дазволіць. Таму што нават малая лажа можа паўплываць на твой далейшы рух”.




У кошык з цыдулкамі нехта ахвяраваў Аляксею расійскую грашовую купюру. А маладая пара падарыла артысту бутэльку добрага кан'яка.



Уладзімір Ткачэнка, Аляксей Шадзько, Ігар Ляўчук


"На біс" традыцыйна былі "Калёсікі" і "Маруся"





Аляксей абяцаў вярнуцца ў Мінск з новым альбомам і яго вялікай прэзентацыяй. Чакаем!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі