Аляксея Шыдлоўскага асудзілі на 15 сутак
25 ліпеня суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў актывіста апазіцыі Аляксея Шыдлоўскага да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Нагадаем, Шыдлоўскі разам з яшчэ адным актывістам маладзёжнага дэмакратычнага руху Паўлам Бараноўскім былі затрыманы 24 ліпеня ў цэнтры Мінска падчас расклейвання ўлётак.
Раніцай 25 ліпеня яны былі дастаўлены ў суд Партызанскага раёна, але пасяджэнне суда было перанесена на 8 жніўня з-за таго, што не з'явіліся сведкі з боку абвінавачання. Маладых людзей вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Аднак праз некалькі гадзін Шыдлоўскі зноў быў затрыманы і дастаўлены ў суд.
БелаПАН