Амаль 85 мільёнаў долараў спатрэбіцца для падрыхтоўкі Рэчыцы да “Дажынак”

Амаль 85 мільёнаў долараў (альбо 182 млрд рублёў) спатрэбіцца для падрыхтоўкі горада Рэчыца Гомельскай вобласці да рэспубліканскага фестываля “Дажынкі”. Гэтыя сродкі ідуць на будаўніцтва і рэканструкцыю.  Да свята ў горадзе будзе адрамантавана больш за 400 аб’ектаў. Зараз завяршаецца рэканструкцыя гатэля “Рэчыца-люкс” і будаўніцтва амфітэатра на беразе Дняпра. Апошні, як і цэнтральная плошча Рэчыцы, стане цэнтрам мерапрыемстваў фестываля “Дажынкі-2007”.

Мяркуецца, што ён пройдзе 21-22 верасня. Нагадаем, што традыцыйна ў фестывалі бярэ ўдзел Аляксандр Лукашэнка.  

БелаПАН