Амаль два дзясяткі хакеістаў “Кераміну” пакуль беспрацоўныя

11 гульцоў з ХК “Керамін”, які спыніў сваё існаванне, ужо вызначыліся, дзе будуць працягваць сваю спартыўную кар’еру, паведамляе афіцыйны сайт клуба. У наваполацкім “Хіміку-СКА” будуць гуляць абаронца Валянцін Эберт і нападнікі Дзяніс Тыднюк і Андрэй Мароз. Салігорскі “Шахцёр” прыняў абаронцаў Паўла Чарнавока, Аляксандра Яронава і форвардаў Аляксея Пермякова, Ігара Варашылава, Яўгена Бавукіна. У гродзенскі “Нёман” перайшоў абаронца Андрэй Глебаў, у “Віцебск” — нападнік Дзяніс Лобашаў, а ў бабруйскі “Шыннік” — форвард Мікалай Міхайлаў.

Але яшчэ два дзясяткі гульцоў з “Кераміну” пакуль беспрацоўныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі