Амаль ва ўсіх абласцях Беларусі зменшана колькасць кавідных аддзяленняў

Аддзяленне для хворых COVID-19 / t.me/minzdravbelarus
Аддзяленне для хворых COVID-19 / t.me/minzdravbelarus

Невялікае зніжэнне тэмпаў прыросту COVID-19 дазволіла амаль ва ўсіх абласцях краіны вывесці з кавіднага рэжыму шэраг аддзяленняў, паведамляе Мінздраў у нядзелю.

"Амаль ва ўсіх абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з "кавіднага рэжыму". Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб'ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу", — адзначылі ў міністэрстве.

У Брэсцкай вобласці з 13 386 бальнічных ложкаў перапрафіляваны для работы з COVID-19 каля 5 тысяч, у Віцебскай — крыху больш за 4 тысячы з 7 270 ложкаў, Гомельскай — 5 396 ложкаў з 14 669, Гродзенскай — 3 489 з 9 678, у Магілёўскай — крыху больш за 3 тысячы з 10 661 койкі. У Мінскай вобласці ў звычайны рэжым працы вернуты амаль 200 ложкаў, для працы з COVID-19 у вобласці перапрафіляваны больш за 4 тысячы ложкаў. У Мінску з 10 185 ложкаў пацыентам з COVID-19 аддалі больш за 5 тысяч ложкаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, больш за 2 мільёны 332 тысячы беларусаў цалкам прышчапіліся ад COVID-19. У Мінску поўны курс вакцынацыі прайшлі звыш 463,5 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі