Амбасада Францыі стане нефармальным прадстаўніцтвам НАТА ў Беларусі

Са студзеня 2011 года кантактнай амбасадай НАТА ў Беларусі стане дыппрадстаўніцтва Францыі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Альянса ў Бруселі. З 2004 года такія функцыі выконвала пасольства Літвы.

Абавязкі кантактнай амбасады – інфармаваць грамадскасць, СМІ і няўрадавыя арганізацыі пра дзейнасць НАТА, яго мэты і задачы, а таксама развіваць супрацоўніцтва краіны з Альянсам. Штогод паміж Беларуссю і НАТА ў межах праграмы Партнёрства дзеля міру адбываецца каля 100 розных мерапрыемстваў. Напрыклад, адукацыйныя семінары, курсы англійскай мовы для беларускіх вайскоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі