Амбасада Латвіі ў Беларусі накіравала ноту ў адрас нашага МЗС
Нота дасланая ў сувязі з актам вандалізма, здзейсненым у дачыненні да будынка амбасады Латвіі. У дакуменце патрабуецца знайсці і пакараць вінаватых, а таксама ўзмацніць ахову дыпмісіі. Нагадаем, што ўвечары ў панядзелак невядомыя кінулі дзве бутэлькі з чорнай фарбай у сцяну амбасады. Таксама яны раскідалі ўлёткі з заклікамі да ўладаў Эстоніі адмовіцца ад зносу помнікаў савецкім воінам.
Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе нацыянал-бальшавікі, якія, праўдападобна, не ведалі, што генконсульства Эстоніі пераехала яшчэ год таму.
Нагадаем, што ў сакавіку 2005 года нацболы ўжо размалёўвалі фарбай будынак латвійскай амбасады ў Мінску. Арганізатараў той акцыі праваахоўныя органы не знайшлі.