Амбасада Літвы плануе скараціць колькасць акрэдытаваных турыстычных фірм

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі плануе скараціць колькасць турыстычных фірм, акрэдытаваных пры дыпмісіі. Зараз пры амбасадзе акрэдытаваныя 63 беларускія турыстычныя кампаніі. Супрацоўнікі дыпмісіі штодня апрацоўваюць больш 400 зваротаў за візамі.
21 траўня ў амбасадзе адбылася сустрэча амбасадара Эдмінаса Багдонаса з прадстаўнікамі 16 беларускіх турфірм, дырэктарам дэпартамента па турызме Міністэрствы спорту і турызму Беларусі Віктарам Янкавенкам і дырэктарам Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцінам Цахмейстарам. Бакі абмеркавалі "магчымасці аптымізацыі высілкаў для задавальнення попыту кліентаў турыстычных кампаній" пры атрыманні літоўскіх віз.

"Нягледзячы на тое, што працэдура атрымання віз не ўскладнілася, шматлікія фірмы падаюць дакументы, якія адказваюць патрабаванням не ў поўным аб'ёме, - сказала дарадніца амбасадара па консульскіх пытаннях Люда Кляйменава. – Фірмы таксама не заўсёды папярэджваюць амбасаду, калі змяняецца колькасць замоўленых віз, што ў выніку негатыўна адбіваецца на агульнай колькасці віз, якія выдаюцца штодня. Шляхі рашэння гэтай праблемы таксама абмяркоўваліся на сустрэчы".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі