Амбасадар Беларусі ў Ізраілі распавёў, як Лукашэнка адносіцца да габрэяў
Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня сёння быў выкліканы ў МЗС гэтай краіны. Яму была выкладзена кропка гледжання Ізраіля на выказванні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, 12 кастрычніка падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі кіраўнік Беларусі, гаворачы пра Бабруйск, адзначыў, што раней гэта быў “свінушнік” і давялі яго да гэтага стану… габрэі. Міністр замежных справаў Ізраіля Цыпі Ліўні вельмі рэзка адрэагавала на выказванні Лукашэнкі.
Амбасадар Ізраіля ў нашай краіне Зееў Бен-Ар’е выказаў “здзіўленне і шкадаванне” выказваннямі прэзідэнта Беларусі ў адрас габрэяў.
Цяпер беларускаму амбасадару ў Ізраілі даводзіцца тлумачыць, як насамрэч Лукашэнка “паважліва і з сімпатыяй адносіцца да габрэйскага народа”. “Беларусь і антысемітызм – паняткі несумяшчальныя”, заявіў Ляшчэня.
БелаПАН