Амбасадар Эстоніі вярнулася ў Маскву

Амбасадар Эстоніі ў Расіі Марына Кальюранд вярнулася ў Маскву пасля адпачынку, які працягваўся каля двух тыдняў. Нагадаем дыпламат пакінула Расію 3 траўня пасля працяглых акцый пратэсту, што праходзілі каля эстонскай амбасады ў сувязі з пераносам у Таліне помніка савецкаму воіну-вызваліцелю.

Як растлумачыў раней прадстаўнік міністэрства замежных спраў Эстоніі, кіраўнік дыпмісіі планавала ўзяць водпуск яшчэ ў канцы красавіка, аднак ёй давялося адкласці яго ў сувязі з падзеямі вакол Бронзавага салдата.

Між тым прадстаўнікі пракрамлёўскіх моладзевых рухаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту каля эстонскай амбасады, расцанілі ад'езд Кальюранд як сваю "перамогу" і спынілі мітынгі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі