Амбасадар Францыі наведае Полацк і Наваполацк

29-30 верасня амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры наведае з рабочым візітам Полацк і Наваполацк, паведамляе БелаПАН. Эканамічны і культурна-гістарычны характар гэтай паездкі будзе спрыяць умацаванню франка-беларускага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў розных галінах. 29 верасня дыпламат ў першай палове дня сустрэнецца ў кіраўніцтвам Полацку і выступіць з інтэрактыўнай лекцыяй на тэму еўрапейскага будаўніцтва перад выкладчыкамі і студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На другую палову дня запланаванае наведванне Сафійскага сабору, каталіцкай парафіі святога Андрэя Баболі і Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

30 верасня амбасадар правядзе ў Наваполацку. Гэта горад мае ў Францыі пабраціма — горад Жывор. Сёлета ў траўні таксама падпісаны пакт аб сяброўстве паміж Наваполацкам і горадам Шафай. Амбасадар Мішэль Рэнэры сустрэнецца з наваполацкай адміністрацыяй, наведае найбуйнейшыя прадпрыемствы горада. Таксама ён пазнаёміцца з выкладчыкамі і вучнямі Наваполацкай дзяржаўнай гімназіі, дзе сёлета ўрачыста адкрылі сёмую дзвюмоўную франкафонную секцыю. Дыппрадстаўнік Францыі ў Беларусі таксама наведае мясцовыя храмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі