Амбасадар Ізраіля ў Беларусі быў здзіўлены выказваннямі Лукашэнкі
"Выказванні прэзідэнта Беларусі ў адрас яўрэяў выклікаюць здзіўленне і шкадаванне" — так пракаментаваў амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зееў Бэн-Ар’е словы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ.
Падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнт, у прыватнасці, заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсці! Свінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад.
Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі". Разам з тым ён адзначыў, што яўрэі, якія жывуць за мяжой, "інвесціравалі мільёнаў 60 у эканоміку Беларусі" і запрасіў іх вяртацца ў краіну.
БелаПАН