Амбасадар Казахстана: пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь магчымыя
Пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь магчымыя. Пра гэта 30 жніўня паведаміў амбасадар Казахстана ў Беларусі Анатоль Смірноў. Смірноў: "За 15 гадоў у Казахстане ўсталяваны рынкавыя адносіны. Вядома, сёння ў Беларусь можна пастаўляць і нафту і іншыя тавары, вырабленыя ў Казахстане. Але гаспадарчыя суб'екты дзвюх рэспублік павінны сустрэцца і дамовіцца, як гэта будзе экспартавацца. Дамовяцца, калі ласка, пастаўка будзе”.
Па словах амбасадара, існаванне Мытнага саюзу палегчыць рашэнне аб пастаўцы нафты ў Беларусь.
Па словах амбасадара, існаванне Мытнага саюзу палегчыць рашэнне аб пастаўцы нафты ў Беларусь.