Амбасадар Польшчы ў Беларусі можа стаць віцэ-кіраўніком МЗС Польшчы
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін можа замясціць загінулага у катастрофе пад Смаленскам віцэ-кіраўніка МЗС Анджэя Крэмэра. Пра гэта паведамляе Gazetа Wyborczа. Нагадаем, што Крэмэр – адзін са стваральнікаў польскай усходняй палітыкі, суаўтар праграмы “Ўсходняе Партнёрства”, якая мае шчыльней злучыць Еўрасаюз з яго суседзямі, у тым ліку Беларуссю. Акрамя таго, Крэмер узначальваў польскую частку міждзяржаўнай камісіі, якая мелася вырашыць праблему Саюзу палякаў у Беларусі.