Амбасадар Украіны не бачыць сэнсу ва ўдзеле Лукашэнкі ў перамовах
Ігар Кізім / Еўрарадыё
Амбасадар Украіны ў Беларусі не бачыць сэнсу ва ўдзеле Аляксандра Лукашэнкі ва ўкраінска-расійскіх перамовах. Пра гэта Ігар Кізім напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:
— Якая карысць ад гэтага ўдзелу, калі беларускія ўлады падтрымалі гэтую агрэсію і далі сваю тэрыторыю для ўварвання расіі ва Украіну і нанясення ракетна-бомбавых удараў расейскай авіяцыяй па ўкраінскіх гарадах?
Пра тое, што "не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі", Лукашэнка заявіў на нарадзе 7 красавіка. Тады ж ён не пагадзіўся з тым, што РБ – "памагаты агрэсара". А ўжо ў пятніцу міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў прапанаваў уключыць Беларусь у склад краін-гарантаў пагаднення з Украінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.