Амбасадары 9 краін атрымалі афіцыйны статус у Беларусі
Учора прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы амбасадараў 9 краін: Албаніі, Італіі, Катара, КНДР, Калумбіі, М’янмы, Нарвегіі, Танзаніі і Польшчы. Пасля гэтай афіцыйнай працэдуры амбасадары азначаных краін маюць
паўнамоцтвы афіцыйна прадстаўляць свае краіны ў Беларусі. Вось як
пракаментавала гэтую падзею Еўрарадыё прэс-сакратар польскай амбасады
Моніка Садкоўская:
“Гэта было афіцыйнае дапаўненне да яго статусу. Зроблена гэта было дзеля таго, каб спадар амбасадар мог ужо афіцыйна прадстаўляць Польскую рэспубліку ў вашай краіне. Гэта насамрэч была фармальнасць, якая зацвярджае паўнамоцтвы польскага амбасадара”.