Амбасадары краін ЕС і Кыргызстана чыталі вершы беларускіх класікаў (відэа)
Амбасадары краін ЕС і Кыргызстана чыталі вершы беларускіх класікаў. Яны падтрымалі ініцыятыву “Чытаем па-беларуску з velcom”. Як інфармуе прэс-служба кампаніі, у беларускамоўным паэтычным флэшмобе паўдзельнічалі амбасадар Швецыі Крысціна Ёханесан (яна чытала верш Максіма Багдановіча “Зорка Венера”), амбасадар Кыргызстана Кубанычбек Амураліеў (верш Багдановіча “Зімой”), кіраўнік аддзялення амбасады Фінляндыі Янне Хейсканен (верш Якуба Коласа “Надыход зімы”), амбасадар Славакіі Ёзаф Мігаш (ён выбраў той жа твор), амбасадар Чэхіі Мілан Экерт (таксама “Надыход зімы” Якуба Коласа).
Конкурс “Чытаем па-беларуску з velcom” праводзіцца пры падтрымцы Мінадукацыі сярод вучняў 7 і 8 класаў.