Амбасаду Бельгіі ў Беларусі пакуль адкрываць не збіраюцца
Магчымасць адкрыцця ў Мінску бельгійскай амбасады пакуль не разглядаецца, паведаміў БелаПАН амбасадар Бельгіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчэнні Гі Трувэруа. Дыпламат сказаў, што ёсць ганаровы консул, які актыўна ўдзельнічае ў пашырэнні бізнэс-кантактаў паміж Беларуссю і Бельгіяй. Гі Трувэруа таксама адзначыў, што ў Беларусі паспяхова працуюць 30-40 бельгійскіх кампаніяў. Аб’ём гандлю паміж краінамі склаў 300 мільёнаў еўра.
Рэфармаванне беларускай эканомікі і ўдзел краіны ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам паспрыяе росту цікавасці да яе з боку замежных інвестараў. Аднак для набыцця канкурэнтных перавагаў вельмі важны тэмп і маштаб рэформаў з улікам эканамічных ператварэнняў у краінах-саюзніцах.