Амерыканца выратавалі пасля двух месяцаў у адкрытым моры

Нямецкі танкер знайшоў у 200 марскіх мілях ад узбярэжжа Паўночнай Караліны 37-гадовага амерыканскага марака Луіса Джордана, які правёў у адкрытым моры 66 дзён пасля таго, як яго лодка перакулілася.

Увесь гэты час ён сядзеў на касцяку судна. Мужчына харчаваўся злоўленай рукамі рыбай і дажджавой вадой.

Сям’я Луіса Джордана паведаміла ў паліцыю пра яго знікненне ў канцы студзеня. Сваякі не спадзяваліся ўбачыць марака жывым.

Пасля шчаслівага знаходжання верталёт берагавой аховы США даставіў Джордана ў лякарню горада Норфалк у штаце Вірджынія, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі