Амерыканцу падмянілі выйгрышны латарэйны білет у 10 мільёнаў долараў
Амерыканцу падмянілі выйгрышны латарэйны білет у 10 мільёнаў долараў. Мужчына неасцярожна расказаў суседзям пра свой выйгрыш, а калі на наступны дзень прыйшоў у офіс арганізатараў латарэі яго атрымаць, яму сказалі, што білет нічога не выйграў. Ён не разгубіўся — звярнуўся ў паліцыю і прапанаваў версію падмены білета. Яна пацвердзілася — падчас спробы атрымаць выйгрыш затрымалі аднаго з суседзяў.
Цікава, што ўладальнік білета быў упэўнены, што за куплены ў краме за $30 ён выйграў 10 тысяч долараў, і можна ўявіць яго стан, калі арганізатары паведамілі пра мільёны.