Амерыканцы зноў спрабуюць скарыць Марс

Сёння ўдзень з мыса Канаверал у ЗША стартавала ракета Delta II з касмічным зондам Фенікс на борце. 25 траўня наступнага года зонд прызямліцца на паверхню Марса і возьме пробы грунта. Пасадку ён будзе ажыццяўляць пры дапамозе парашута і тармазных рухавікоў.

Яго папярэднікі сядалі на паветраныя падушкі. Бартавая лабараторыя дазволіць Феніксу нагрэць узоры грунту і прааналізаваць газы, што вылучаюцца пры нагрэве.

Таксама зонд зоймецца зборам дадзеных аб атмасферы планеты, а таксама зробіць здымкі паверхні Марса.

Фенікс будзе працаваць на планеце, адсылаючы інфармацыю на Зямлю, тры месяцы. Гэта першае падобнае даследаванне за апошнія 30 гадоў.

Папярэднікам Фенікса з аналагічнай праграмай быў зонд Вікінг.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі