Амерыканская кампанія прапанавала раздрукаваць дом на 3D-прынтары
Амерыканская кампанія Icon прапанавала не будаваць дамы, а друкаваць іх на 3D-прынтары. На вытворчасць прататыпа, надрукаванага па такой тэхналогіі ў Осціне, адміністрацыйным цэнтры штата Тэхас, у свой час спатрэбілася каля 48 гадзінаў. Сёння кампанія гатовая надрукаваць невялікі катэдж з гасцінай, спальняй, кухняй і ванным пакоем плошчай 60,4 кв. м. за 24 гадзіны. Прынтар Vulcan II зробіць гэта з бетону, а каштаваць жыллё будзе прыблізна $10 тысяч.
У кампаніі лічаць, што распрацоўка дапаможа вырашыць праблему жылля ў свеце. У перспектыве, пасля аптымізацыі выдаткаў дамы стандартнага праекту будуць атрымлівацца яшчэ таннейшымі: каля $4 тысяч.
Друкаваныя дамы могуць забіць будаўнічую галіну. Але калі нават і не, дык з дапамогай 3D-прынтара можна істотна скаціць выдаткі на працоўную сілу і ўтылізацыю будаўнічых адходаў.
У Беларусі некалькі гадоў таму распрацоўвалі альтэрнатыўны праект — будаўніцтва экалагічна чыстых саманаў з саломы і гліны. Але бізнес не пайшоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.