Амерыканскі беларус Алекс Гальчанюк прынёс "бронзу" хакейнага чэмпіянату свету зборнай ЗША (фота, відэа)

Асноўны час матча скончыўся ўнічыю 2:2, у авертайме лік не змяніўся, а буліты лепш выканалі амерыканцы, дакладней адзін іх хакеіст — 19-гадовы Алекс Гальчанюк. На яго рахунку два выдатна рэалізаваных буліты!

Зборная ЗША на сусветных першынствах не мела ўзнагарод ад 2004 года.

Нагадаем, у фінальным матчы сёння гуляюць зборныя Швецыі і Швейцарыі.

Алекс Гальчанюк: “Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную”

Фота — iihf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі