Амерыканскі мыйшчык вокнаў выжыў пасля падзення з 47-га паверха

Рабочы, які мыў вокны хмарачоса ў Нью-Ёрку, зваліўся з 47-га паверха. Аднак на здзіўленне лекараў, ён застаўся жывы.
Здарэнне адбылося 7 снежня мінулага года. Мыйшчык упаў з-за пашкоджання платформы, замацаванай на знешнім баку будынка. У выніку няшчаснага выпадку загінуў яго малодшы брат, які таксама знаходзіўся на платформе.

Сам ён атрымаў моцнае старсенне мазгоў, а таксама шматлікія пераломы. Пасля серыі з дзевяці аперацый мыйшчык ачуняў і ўжо пачаў гаварыць. Як мяркуюць лекары, неўзабаве ён пачне хадзіць.

ВВС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі