Амерыканскія артысты навучылі беларускіх музыкаў разняволенасці на сцэне

120630 Zybluk Ger6vin.mp3

Хочаце вандраваць па свеце? Бярыце прыклад з амерыканскіх артыстаў – Майкла Рэдзінга і Керсцін Пайпер Браўн. На сваёй Радзіме яны вядомыя выканаўцы галоўных роляў оперы “Поргі і Бэс”. І паколькі кампазітар з беларускімі каранямі Джордж Гершвін завяшчаў, каб ролі Поргі і Бэс гралі толькі афраамерыканцы, Майкл і Керсцін выдатна з гэтым спраўляюцца.

Майкл Рэдзінг: “Я вандраваў з “Поргі і Бэс” па ўсім свеце, і нават выступаў з гэтым творам больш за мяжой, чым у Злучаных штатах. “Поргі і Бэс” – гэта бясплатныя квіткі для вандровак па ўсім свеце”.


Столькі Гершвіна ў Мінску гралі ўпершыню! Апынулася, што тут яго музыка была патрэбная, як паветра. Аркестру – каб абстрагавацца ад еўрапейскай і расійскай класікі, студэнцкаму хору музычнай акадэміі – каб пасмакаваць гершвінскія гармоніі і ўбачыць, як працуюць замежныя артысты. Кажуць удзельніцы хору:

“Вы, напэўна, заўважылі, што яны адрозніваюцца ад нашых салістаў, бо яны больш разняволеныя, яны свабодныя і ў іх нейкая неверагодная пластыка. То бок, яны выходзяць і ўжо адразу ад іх сыходзіць такі зарад, што проста не магчыма не глядзець з адкрытым ротам. Мы набылі большую свабоду, разняволенасць і рухі, танцы, якія мы паўтаралі за Майклам і імправізавалі”.

Маэстра Аляксандр Анісімаў

Сапраўды, тое, што вырабляў на сцэне Майкл Рэдзінг – не параўнаць з тым, што мы прывыклі бачыць на сцэнах опернага тэатра і філармоніі. Ён не проста стаяў і шырока адкрываў рот. Не. Ён рухаўся, актыўна жэстыкуляваў, смяяўся і танцаваў! А харысты не зводзілі з яго вачэй і… паўтаралі за ім рухі і танцы.

sait 1.mp3

“Гэта было неверагодна! Галасы, вядома, шыкоўныя, ігра акцёраў неверагодная! Я даўно не бачыла такога канцэрту, даўно не бачыла такой якасці выканання. А хор – дык гэта ўвогуле, гэта вышэйшы клас! Інэса Бадзяка – проста малайчына. Я магу іх усіх з гэтым павіншаваць!” – захапляецца працай артыстаў і кіраўніцы хору Алена – таксама музыкант па прафесіі.

pachatak - summertime.mp3

А Керсцін… Была вельмі вытанчанай. Ад яе сыходзіла пяшчотнае жаночае цяпло і любоў. Лірычны дуэт Поргі і Бэс у выкананні амерыканцаў таксама ўразіў шчырасцю пачуццяў і паказаў, што артысты на сцэне могуць і пацалавацца – нічога страшнага ў гэтым няма… Як заўважыў кіраўнік маладзёжнага Symphonic Drive Orchestra Аляксандр Ліпніцкі, энергія канцэртнай версіі “Поргі і Бэс”, якую назіралі мінчукі, нагадвае добры секс!

Аляксандр Ліпніцкі: “Другое аддзяленне разбіла ўшчэнт – тое, чаго я чакаў ад Гершвіна – велічыні, гіганта музыкі XX стагоддзя. Выдатны хор, я лічу, высокі градус усяго сцэнічнага дзеяння, выдатныя салісты – сапраўдная, скажам, заходняя энергетыка – тое, што адлюстравалася ў зале. Але самае галоўнае – гэта геніяльная музыка Гершвіна, якая не можа не ўзбуджаць. Ведаеце, гэта быў сапраўдны секс. І мне вельмі спадабалася”.


Паддаўшыся агульнай разняволенай атмасферы оперы, даволі ўпэўнена глядзеўся на сцэне барытон Андрэй Марозаў у ролі Краўна, бліскуча выканала плач Сірэны расійская сапрана Ірына Крыкунова, чарговы раз парадаваў сваім пачуццём джазу Косця Гарачы. Апроч “Поргі” гучалі гершвінаўскія аркестравая ўверцюра “Амерыканец у Парыжы” і “Блакітная” рапсодыя з Ігарам Алоўнікавым за раялем. Быў поўны аншлаг. І нават часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, які прысутнічаў на імпрэзе, выглядаў шчаслівым: у незразумелым Мінску беларусы і амерыканцы гралі самую папулярную амерыканскую оперу і да гэтага спрычынілася Амбасада ЗША у Мінску. Лёд крануўся?

Майкл Скэнлан

 

Рапсодыя ў стылі "блюз" у выкананні Ігара Алоўнікава і галоўнага сімфанічнага аркестра Беларусі

 

 

himn.mp3

 


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі