Амерыканскія астраномы выявілі ў космасе самую маладую "чорную дзірку"
Амерыканскія астраномы выявілі ў космасе самую маладую "чорную дзірку". Яна размешчаная даволі блізка да нашай сонечнай сістэмы - за 50 мільёнаў светлавых гадоў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Навукоўцам упершыню ўдалося ўстанавіць дакладны ўзрост касмічнага аб'екта - яму 30 гадоў. Выявіць яго на арбіце дапамог рэнтгенаўскі тэлескоп "Чандра". Радавод "чорнай дзіркі" вядомы, і гэта сенсацыя ў навуковым свеце. Навукоўцы мяркуюць, што яна з'явілася ў выніку выбуху звышновай зоркі SN 19-79.