Амерыканскія скарбашукальнікі знайшлі ў акіяне паўмільярда долараў

Амерыканскія скарбашукальнікі знайшлі ў акіяне карабель, які затануў 400 гадоў таму. На яго борце знаходзіўся груз золата і срэбра.

На сённяшні дзень са дна мора ўжо паднялі 17 тонаў старажытных залатых і срэбраных манет. Скарб ацэньваецца ў паўмільярда долараў.

Мяркуецца, што карабель кіраваўся да берагоў Амерыкі з Вялікабрытаніі. Кампанія «Адысей», якая займаецца пошукам марскіх скарбаў, заяўляе, што карабель патануў па-за межамі тэрытарыяльных водаў, і таму належыць таму, хто яго знайшоў.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі