"Амкадор" будзе пастаўляць у Іран снегаўборачную тэхніку
Ад верасня 2008 гады фірма "Загрос-машын", офіс якой знаходзіцца ў Тэгеране, атрымала эксклюзіўнае права на продаж снегаўборачнай тэхнікі беларускай кампаніі "Амкадор". Гэта, у прыватнасці, фрэзерна-ротарныя снегаачышчальнікі "Амкадор 9211", "Амкадор 9512" і аэрадромныя ўборачныя машыны "Амкадор 9463". Кампанія таксама будзе прадаваць запчасткі да іх і навеснае абсталяванне вытворчасці ААТ "Амкадор" для ўборкі снегу.
Цікавасць да снегаўборачнай тэхнікі на "Амкадоры" тлумачаць анамальнай колькасці снегу, які выпаў у Іране мінулай зімой. Упершыню за апошнія 40 гадоў у гэтай краіне была снежная завіруха. У некаторых раёнах Ірана таўшчыня снежнага пакрову была больш за 1,5 м. Урадавыя ўстановы і школы былі вымушаныя зачыніцца, бо снег выклікаў сапраўдны хаос на вуліцах.
Каб засцерагчыся ад паўтору гэтай сітуацыі, іранскі бок і звярнуўся па беларускую снегаўборачную тэхніку.
БЕЛТА