Амністыю прымянілі ўжо больш чым да 7 тысяч чалавек
Усяго сёлета пад амністыю падпадае больш чым 8100 зняволеных.
Пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання выдадзеныя ў дачыненні да 1691 асуджанага, з іх 39 непаўналетнія. Таксама прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на год у дачыненні да 1949 чалавек, паведамляе БелаПАН.
Адмоўлена ва ўжыванні амністыі 3398 пазбаўленым волі. Галоўныя прычыны: наяўнасць пазоваў, злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання.