Аналагавае тэлебачанне ў Беларусі адключаць да 15 траўня 2015 года

Аналагавае тэлебачанне ў Беларусі будзе цалкам адключанае да 15 траўня 2015 года. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч.

"Да траўня 2015 года ўсе аналагавыя дэцыметровыя тэлевізійныя перадатчыкі будуць выключаны на ўсіх перадаючых станцыях краіны. 15 траўня трансляцыя аналагавага сігналу будзе спынена на галоўнай перадаючай станцыі краіны ў Калодзішчах", — цытуе словы Петрулевіча БЕЛТА.

25 станцый з аналагавым сігналам ужо выведзены з эксплуатацыі. 17 яшчэ плануецца дэмантаваць. Сёлета планавыя работы ўжо праводзіцца не будуць. А ў студзені наступнага года лічба з'явіцца ў Капылі, Мядзелі і Смаргоні. Перанастроіць на прыём лічбавага ТБ можна любы, нават самы стары тэлевізар, падключыўшы лічбавую прыстаўку. Сучасныя ж тэлевізары да пераходу на лічбу ўжо гатовыя, дадае тэлеканал "Беларусь 1".

На сённяшні дзень у Беларусі зона пакрыцця лічбавым сігналам складае 97,81%.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі