Анамальна халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі на будучым тыдні

У пачатку будучыга тыдня ў Беларусі захаваецца марознае надвор'е. Пра гэта БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
У выходныя надвор'е ў краіне будзе знаходзіцца ва ўладзе халоднага скандынаўскага антыцыклона арктычнага паходжання. Снегападаў не чакаецца, затое захаваюцца моцныя маразы, распавяла сіноптык.

У суботу, 23 студзеня, і нядзеля, 24 студзеня, чакаецца малавоблачнае надвор'е, без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 18-24 градусаў марозу. Асабліва халодна будзе ў Віцебскай, Магілёўскай, і на ўсходзе Гомельскай вобласці - там слупок тэрмометра пакажа мінус 25-28 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 13 да 18 градусаў марозу.

У ноч на нядзелю, 24 студзеня, стане яшчэ халадней - тэмпература паветра складзе 20-27 градусаў марозу. У некаторых раёнах слупок тэрмометра апусціцца да мінус 28 градусаў. Днём чакаецца 16-23 градусаў ніжэй за нуль.

Не зменіцца характар надвор'я і ў пачатку будучага тыдня. Тэмпература паветра па-ранейшаму застанецца нізкай - уначы слупок тэрмометра пакажа мінус 20-27 градусаў, месцамі - да мінус 30. Днём чакаецца ад 15 да 23 градусаў марозу.

Да сярэдзіны тыдня атмасферны ціск пачне паніжацца. Месцамі па краіну пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 15-22 градусы, пры распагоджаннях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 23-28. Днём чакаецца 12-19 градусаў марозу. У асобных раёнах - мінус 23 градусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі