Анархістаў, што прыходзілі ў беларускае консульства, адпусцілі

Чатырох пецярбургскіх анархістаў, што прыходзілі сёння ў беларускае консульства, каб заступіцца за сваіх мінскіх калегаў, адпусцілі з міліцыі, узяўшы з іх абяцанне вярнуцца на наступны дзень, паведамляе Курьер-Медиа. Зрэшты, анархісты не збіраюцца гэтае абяцанне выконваць і прыйдуць толькі тады, калі ім дашлюць судовыя позвы.  Маладыя людзі сёння ў першай палове дня прыйшлі ў беларускае дыппрадстаўніцтва ў Пецярбургу і запатрабавалі, каб адпусцілі іхніх калегаў. Беларускія анархісты знаходзяцца пад вартай, бо іх падазраюць у нападзе на расійскую амбасаду ў Мінску 30 жніўня.

Візіцёраў жорстка затрымала міліцыя. На іх склалі пратакол ад адміністратыўным правапарушэнне і павезлі ў суд. Але ж суддзя знайшоў грубыя памылкі ў пратаколе. Таму анархістаў спачатку адвезлі назад у міліцыю, а потым адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі