Анастасія Шведава заняла 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы ў Барселоне
Беларуская скакуха Анастасія Шведава заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы. Яе вынік у скоках з шастом — 4 метра 65 сантыметраў. Тую ж вышыню ўзялі Зільке Шпігельбург і Елізавета Рыжых з Нямеччыны. Яны занялі 2-е і 3-е месцы і апярэдзілі беларуску дзякуючы таму, што зрабілі меней спробаў. Залаты медаль атрымала расіянка Святлана Феафанава, узяўшы вышыню ў 4 метры 75 сантыметраў, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.