Анатоль Байдачны: Прапаноў з Беларусі ў мяне не было
Былы трэнер зборнай Беларусі па футболе Анатоль Байдачны атрымаў у Маскве трэнерскую ліцэнзію “Pro”. Цяпер ён можа ўзначальваць любыя клубы і зборныя свету, паведамляе “Прэсбол”. У размове з Еўрарадыё славуты трэнер адзначыў, што ўжо вызначыўся, дзе працягне сваю кар’еру.
“З краінай вызначыўся, а з канкрэтным месцам яшчэ не. Навошта мне захад, я лепш буду на радзіме, у Расіі. Прапановы ёсць, але не хачу гаварыць, пакуль усё не вырашыцца”.
Разам з тым Байдачны паведаміў, што прапаноў ад беларускіх каманд не было.