Анатоль Байдачны прызначаны трэнерам-кансультантам "Церака"
Вядомы футбольны спецыяліст Анатоль Байдачны прызначаны трэнерам-кансультантам "Церака". Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера каманды застаецца Шахін Дзініеў. Таксама Байдачны будзе кансультаваць інтэрнат і дзіцяча-юнацкую школу "Церака", паведамляе "Прессбол". Пытанне з галоўным трэнерам каманды застаецца адкрытым, кіраўніцтва клуба плануе вырашыць яго да канца года.