Анатоль Буяльскі: Мы не апускаем рукі, у нядзелю матч за трэцяе месца
Галоўны трэнер жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі пракаментаваў вынікі скандальнага паўфінальнага матчу са зборнай Чэхіі. Нагадаем, у авертайме пры жахлівым судзействе (аднойчы не вытрымаў каментатар аднаго з тэлеканалаў, які ў жывым эфіры сказаў некалькі "ласкавых" словаў у адрас суддзяў) беларускі саступілі чэшкам з лікам 77:81. "Я хачу сказаць дзякуй усім дзяўчатам за барацьбу і за старанні. Яны біліся да самага канца. Але мы не апускаем рукі, заўтра нас чакае матч за трэцяе месца", — цытуе Буяльскага афіцыйны сайт турніра.
У нядзелю беларускі гуляюць за бронзу з іспанкамі, у фінале сустрэнуцца ЗША і Чэхія.
Тым часам форумы беларускіх і расійскіх спартыўных сайтаў проста ўзарваліся (тысячы каментароў!) — многія заўзятары бязлітасна крытыкуюць судзейства ў матчы Беларусь — Чэхія. Падобнае адбываецца і на афіцыйным сайце FIBA. Глядзі таксама і тут.